Пионерский сбор
13 сентября – День рождения Белорусской Республиканской пионерской организации. В честь этого мероприятия в нашей школе прошёл пионерский сбор, на котором 4 обучающихся 5 класса пополнили ряды БРПО.
13 сентября – День рождения Белорусской Республиканской пионерской организации. В честь этого мероприятия в нашей школе прошёл пионерский сбор, на котором 4 обучающихся 5 класса пополнили ряды БРПО.
Мэты дзіцячага і маладзёжнага руху:
Стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця дзяцей і моладзі.
Раскрыццё іх творчага патэнцыялу, заснаванага на патрыятычных і маральна-духоўных каштоўнасцях.
Садзейнічаць развіццю ў РБ грамадзянскага грамадства.
Стаць «правадыром» у жыццё маладзёжнай палітыкі.
Удзельнічаць у выкананні значных дзяржаўных праграм.
Прыцягнуць большую колькасць моладзі у шэрагі арганізацый.
Спрыяць станаўленню моладзі як стваральнай сілы ў грамадстве.
Савет Дружыны ім. Абаронцаў Айчыны
Старшыня Савета:
Тоўсцік Максім –дапамога ў арганізацыі работы Дружыны
Калбовіч Хрысціна “ім. Надзеі Багданавай” –важатая ў 1 класе
Шынкарук Мікіта “ім. Валодзі Шчэрбацэвіча” — важаты ў 3 класе
Петруковіч Яўгенія “ім. Валі Зенкінай” — важатая ў 4 класе
Законы піянераў
На аснове піянерскіх традыцый
фармуюцца Законы піянераў –
абавязковыя патрабаванні да кожнага члена арганізацыі.
Законы Беларускай Рэспубліканскай Піянерскай
арганізацыі адлюстраваны ў дэвізе
«Піянер! Да спраў на карысць Радзімы,
да дабра і справядлівасці, будзь гатовы!»
1 Піянер беражэ сваё добрае імя , добрую якасць арганізацыі.
2 Слова «піянера» не разыходзіцца са справай.
3 Піянер- гаспадар сваёй арганізацыі, з павагай ставіцца да працы, беражливы, умее зарабляць грошы, ведае ім кошт.
4 Піянер паважае меркаванне таварыша, надзейны сяброўству.
5 Піянер клапоціцца аб усіх, хто мае патрэбу ў дапамоге.
Дэвіз
“Піянер! Да спраў на карысць Радзіме, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!”
Урачыстае абяцанне
Я ,( прозвишча, імя) уступаючы ў рады Беларускай Рэспубліканскай Піянерскай арганізацыі, перад сваімі таварышчамі ўрачыста абяцаю: любірь сваю Радзіму, быць добрым, чэсным справядлівым, заўсёды выконваць Законы піянераў Беларусі!
Агiтацыйны лiсток
Піянер — значыць першы! Піянеры — гэта і тыя, хто калісьці асвойваў нязведаныя куткі зямнога шара. І тыя, хто падарыў нам лямпачку, сцвярджэнне, што «Зямля мае форму шара»…
Вы таксама ўсе піянеры! Здзіўлены?! Калі чалавек з’яўляецца на свет, ён становіцца першым, менавіта «такім» чалавекам! У кожнага з нас свой шлях у жыцці. Ніхто ні да цябе, ні пасля менавіта такім шляхам прайсці не зможа — ён непаўторны!
МЫ — Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя дзяцей і моладзі.
ЧАМУ МЫ ПІЯНЕРЫ?
Мы — піянеры, таму што гатовыя быць наперадзе, весці за сабой, дапамагаць слабым стаць моцнымі. Таму што помнім вялікую гісторыю нашай Айчыны, гатовыя змагацца за шчасце Радзімы, і зможам уславіць яе добрымі справамі. Мы верым, што ў роднай краіны — такая будучыня, якой яе зробім мы. Мы жадаем сябраваць і падтрымліваць адзін аднаго ў цяжкую хвіліну, быць разам у працы, вучобе і адпачынку.
Будзь сярод нас!!!!
ВЫТРЫМКI
З ПАЛАЖЭННЯ ПРА СIМВОЛIКУ
ГРАМАДСКАГА АБ`ЯДНАННЯ БРПА
Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя — адзіная дзіцячая грамадская арганізацыя. Члены ГА «БРПА» выкарыстоўваюць адзіныя знакі прыналежнасці да сваёй арганізацыі: акцябраты — акцябрацскi значок, піянеры — піянерскі гальштук і значок, піянерскія дружыны, раённыя, абласныя і рэспубліканская арганізацыі — піянерскія сцягі.
Піянерскі сцяг — знак гонару і згуртаванасці членаў арганізацыі, пэўнасці яе лепшым традыцыям, ідэалам дабра і справядлівасці.
Сцяг ГА«БРПА» — чырвонага колеру. Гэта знак павагі да шматгадовай традыцыі піянераў і знак іх жыццялюбства і энергічнасці. На сцягу намаляваны эмблема і дэвіз БРПА «Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!».
Піянерскі гальштук — знак праналежнасці кожнага піянера да спраў сваёй арганізацыі, гатоўнасці раздзяліць яе добрую славу і адказнасць.
Піянерскі гальштук, таксама як і сцяг Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабою спалучэнне чырвонага і зялёнага колераў
Піянерскі значок, ці эмблема ГА «БРПА» — характэрны знак арганізацыі. Эмблема ўяўляе сабою тры языкі полымя, якія зліліся ў адзін, як знак адзінства, раўнапраўя, узаемадапамогі і павагі ў арганізацыі дзяцей, падлеткаў і сталых. Аснова полымя — зялёны квадрат з залацістымі літарамі БРПА Зялёнае поле і полымя сімвалізуюць адкрытасць і чысціню намераў і памкненняў арганізацыі.
Салют — адмысловае піянерскае прывітанне: пяць пальцаў правай рукі, шчыльна сціснутыя, паднімаюцца над галавой. Салют — гэта жэст-сімвал і ён азначае: пяць сціснутых пальцаў правай рукі — «я, як і мае сябры», адкрытая далонь — «адкрыты і сумленны ў сваіх справах», паднятая рука — «і імкнуся стаць лепшым».
ПРАВЫ АКЦЯБРАТ 1. Быць членам іншай дзіцячай арганізацыі, займацца ў гуртках, спартыўных секцыях. 2. Выбіраць сабе сяброў у аб’яднанні «Акцябраты» і за яго межамі. АБАВЯЗКІ АКЦЯБРАТ 1. Выконваць законы, клятву членаў аб’яднання, паважаць знакі аб’яднання. |
Клятва «Акцябрат»
Я, (П.І),
абяцаю абараняць сваю прыроду,
быць ветлівым і ўважлівым,
Знаць беларускія абрады,
вывучаць гісторыю сваёй
Рэспублікі.
Законы «Акцябрат»
1.Прылежныя ў вучобе.
2.Заўсёды кажуць праўду.
3. Ніколі не кінуць сябра ў бядзе.
4. Паважаюць працу і працавітых людзей.
5.Ахвотна дапамагаюць бацькам і старэйшым.
6. Павінны любіць Радзіму.
7. Сябры прыроды.