Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

Вытрымкі з палажэння пра сімволіку

ВЫТРЫМКI

З ПАЛАЖЭННЯ ПРА СIМВОЛIКУ

ГРАМАДСКАГА АБ`ЯДНАННЯ БРПА

        Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя — адзіная дзіцячая грамадская арганізацыя. Члены ГА «БРПА» выкарыстоўваюць адзіныя знакі прыналежнасці да сваёй арганізацыі: акцябраты — акцябрацскi значок, піянеры — піянерскі гальштук і значок, піянерскія дружыны, раённыя, абласныя і рэспубліканская арганізацыі — піянерскія сцягі.

 

Піянерскі сцяг — знак гонару і згуртаванасці членаў арганізацыі, пэўнасці яе лепшым традыцыям, ідэалам дабра і справядлівасці.

Сцяг ГА«БРПА» — чырвонага колеру. Гэта знак павагі да шматгадовай традыцыі піянераў і знак іх жыццялюбства і энергічнасці. На сцягу намаляваны эмблема і дэвіз БРПА «Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!».

Піянерскі гальштук — знак праналежнасці кожнага піянера да спраў сваёй арганізацыі, гатоўнасці раздзяліць яе добрую славу і адказнасць.

Піянерскі гальштук, таксама як і сцяг Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабою спалучэнне чырвонага і зялёнага колераў

                       
Піянерскі значок, ці эмблема ГА «БРПА» — характэрны знак арганізацыі. Эмблема ўяўляе сабою тры языкі полымя, якія зліліся ў адзін, як знак адзінства, раўнапраўя, узаемадапамогі і павагі ў арганізацыі дзяцей, падлеткаў і сталых. Аснова полымя — зялёны квадрат з залацістымі літарамі БРПА Зялёнае поле і полымя сімвалізуюць адкрытасць і чысціню намераў і памкненняў арганізацыі.

Салют — адмысловае піянерскае прывітанне: пяць пальцаў правай рукі, шчыльна сціснутыя, паднімаюцца над галавой. Салют — гэта жэст-сімвал і ён азначае: пяць сціснутых пальцаў правай рукі — «я, як і мае сябры», адкрытая далонь — «адкрыты і сумленны ў сваіх справах», паднятая рука — «і імкнуся стаць лепшым».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *