Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

Общественные организации

Пионерский сбор

13 сентября – День рождения Белорусской Республиканской пионерской организации. В честь этого мероприятия в нашей школе прошёл пионерский сбор на котором 4 обучающихся 5 класса пополнили ряды БРПО

                     

Мэта дзіцячага і маладзёжнага руху.

Мэты  дзіцячага і маладзёжнага руху:

Стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця дзяцей і моладзі.

Раскрыццё іх творчага патэнцыялу, заснаванага на патрыятычных і  маральна-духоўных каштоўнасцях.

Садзейнічаць развіццю ў РБ грамадзянскага грамадства.

Стаць «правадыром» у жыццё  маладзёжнай  палітыкі.

Удзельнічаць у выкананні значных   дзяржаўных    праграм.

Прыцягнуць большую колькасць  моладзі у шэрагі арганізацый.

Спрыяць станаўленню моладзі як  стваральнай сілы ў грамадстве.

Савет Дружыны

Савет Дружыны ім. Абаронцаў Айчыны

Старшыня Савета:

Тоўсцік Максім –дапамога ў арганізацыі работы Дружыны

 

Калбовіч Хрысціна  “ім. Надзеі Багданавай” –важатая ў 1 класе

 

Шынкарук Мікіта “ім. Валодзі Шчэрбацэвіча”  важаты ў 3 класе

 

 Петруковіч Яўгенія  “ім. Валі Зенкінай важатая ў 4 класе

 

Законы піянераў.

 Законы піянераў

      На аснове піянерскіх традыцый

фармуюцца Законы піянераў –

 абавязковыя патрабаванні да кожнага члена арганізацыі.

      Законы Беларускай Рэспубліканскай Піянерскай

 арганізацыі адлюстраваны ў дэвізе

 «Піянер! Да спраў на карысць Радзімы,

 да дабра і справядлівасці, будзь гатовы!»

1  Піянер беражэ сваё добрае імя , добрую якасць арганізацыі.

2 Слова «піянера» не разыходзіцца са справай.

3 Піянер- гаспадар сваёй арганізацыі, з павагай ставіцца да працы, беражливы, умее зарабляць грошы, ведае ім кошт.

4 Піянер паважае меркаванне таварыша, надзейны сяброўству.

5 Піянер клапоціцца аб усіх, хто мае патрэбу ў дапамоге.

Дэвіз. Урачыстае абяцанне.

Дэвіз

“Піянер! Да спраў на карысць Радзіме, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!”

                        

Урачыстае абяцанне

Я ,( прозвишча, імя) уступаючы ў рады Беларускай Рэспубліканскай Піянерскай арганізацыі, перад сваімі  таварышчамі  ўрачыста абяцаю: любірь сваю Радзіму, быць добрым, чэсным справядлівым, заўсёды выконваць Законы піянераў Беларусі!

Агітацыйны лісток

Агiтацыйны лiсток

 

            Піянер — значыць першы! Піянеры — гэта і тыя, хто калісьці асвойваў нязведаныя куткі зямнога шара. І тыя, хто падарыў нам лямпачку, сцвярджэнне, што «Зямля мае форму шара»…

Вы таксама ўсе піянеры! Здзіўлены?! Калі чалавек з’яўляецца на свет, ён становіцца першым, менавіта «такім» чалавекам! У кожнага з нас свой шлях у жыцці. Ніхто ні да цябе, ні пасля менавіта такім шляхам прайсці не зможа — ён непаўторны!

 

            МЫ — Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя дзяцей і моладзі.

 

                                    ЧАМУ МЫ ПІЯНЕРЫ?

             Мы — піянеры, таму што гатовыя быць наперадзе, весці за сабой, дапамагаць слабым стаць моцнымі. Таму што  помнім  вялікую гісторыю нашай Айчыны, гатовыя змагацца за шчасце Радзімы, і зможам уславіць яе добрымі справамі. Мы верым, што ў роднай краіны — такая будучыня, якой яе зробім мы. Мы жадаем сябраваць і падтрымліваць адзін аднаго ў цяжкую хвіліну, быць разам у працы, вучобе і адпачынку.

 

Будзь сярод нас!!!!

Вытрымкі з палажэння пра сімволіку

ВЫТРЫМКI

З ПАЛАЖЭННЯ ПРА СIМВОЛIКУ

ГРАМАДСКАГА АБ`ЯДНАННЯ БРПА

        Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя — адзіная дзіцячая грамадская арганізацыя. Члены ГА «БРПА» выкарыстоўваюць адзіныя знакі прыналежнасці да сваёй арганізацыі: акцябраты — акцябрацскi значок, піянеры — піянерскі гальштук і значок, піянерскія дружыны, раённыя, абласныя і рэспубліканская арганізацыі — піянерскія сцягі.

 

Піянерскі сцяг — знак гонару і згуртаванасці членаў арганізацыі, пэўнасці яе лепшым традыцыям, ідэалам дабра і справядлівасці.

Сцяг ГА«БРПА» — чырвонага колеру. Гэта знак павагі да шматгадовай традыцыі піянераў і знак іх жыццялюбства і энергічнасці. На сцягу намаляваны эмблема і дэвіз БРПА «Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!».

Піянерскі гальштук — знак праналежнасці кожнага піянера да спраў сваёй арганізацыі, гатоўнасці раздзяліць яе добрую славу і адказнасць.

Піянерскі гальштук, таксама як і сцяг Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабою спалучэнне чырвонага і зялёнага колераў

                       
Піянерскі значок, ці эмблема ГА «БРПА» — характэрны знак арганізацыі. Эмблема ўяўляе сабою тры языкі полымя, якія зліліся ў адзін, як знак адзінства, раўнапраўя, узаемадапамогі і павагі ў арганізацыі дзяцей, падлеткаў і сталых. Аснова полымя — зялёны квадрат з залацістымі літарамі БРПА Зялёнае поле і полымя сімвалізуюць адкрытасць і чысціню намераў і памкненняў арганізацыі.

Салют — адмысловае піянерскае прывітанне: пяць пальцаў правай рукі, шчыльна сціснутыя, паднімаюцца над галавой. Салют — гэта жэст-сімвал і ён азначае: пяць сціснутых пальцаў правай рукі — «я, як і мае сябры», адкрытая далонь — «адкрыты і сумленны ў сваіх справах», паднятая рука — «і імкнуся стаць лепшым».

Правы і абавязкі «Акцябрат»

ПРАВЫ АКЦЯБРАТ

1. Быць членам іншай дзіцячай арганізацыі, займацца ў гуртках, спартыўных секцыях.

2. Выбіраць сабе сяброў у аб’яднанні «Акцябраты» і за яго межамі.
3. Распавядаць пра свае захапленні, інтарэсы, справы.
4. Папаўняць свой запас ведаў новымі фактамі, падзеямі, інфармацыяй, звяртацца за дапамогай да сяброў і сталых.
5. Прымаць  удзел у дзейнасці аб’яднання, ацэньваць працу аб’яднання, яго членаў, мець і выконваць любую справу па душы.
6. Удзельнічаць у святах, конкурсах, паказваць сваё майстэрства.

АБАВЯЗКІ АКЦЯБРАТ

1. Выконваць законы, клятву членаў аб’яднання, паважаць знакі аб’яднання.
2. З павагай ставіцца да членаў  аб’яднання, сталых, прыслухоўвацца да іх меркавання.
3. Быць сумленным, праўдзівым.
4. Дзяліцца сваімі ідэямі, выказваць сваю думку па абмяркоўваемых пытаннях.
5. Выконваць даручаную справу.
6. Прымаць  удзел у жыцці аб’яднання.

Клятва «Акцябрат»

Клятва «Акцябрат» 

Я, (П.І),

абяцаю абараняць сваю прыроду,

быць ветлівым і ўважлівым,

Знаць беларускія абрады,

вывучаць гісторыю сваёй

Рэспублікі.